Кобрын: Зарэгістраваная ініцыятыўная група Аляксандра Меха
21 ліпеня камісія Кобрынскай выбарчай акругі № 12 зарэгістравала ініцыятыўную групу прэтэндента ў кандыдаты Аляксандра Меха, сябра Партыі БНФ, уключанага ў адзіны сьпіс кандыдатаў ад АДС.
Нагадаем, што інжэнер высокай кваліфікацыі Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”, быў звольнены па заканчэньні тэрміну гадавога працоўнага кантракту. Насамрэч, як сьведчыць ягоная гутарка з начальнікам мясцовага аддзелу КДБ Басько і начальнікам ўпраўленьня Галашкам (дыктафонны запіс зафіксаваў гэтую размову, якая надрукавана ў газэце “Народная Воля” №№101-102 ад 11 ліпеня 2008г.), яго звольнілі за намер прыняць удзел у выбарах у парлямант.
А 8 гадзіне раніцы Алесь Мех выслаў скаргу старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай аб парушэньні Выбарчага кодэксу. Пасьля гэтага ён пайшоў у Кобрынскі РАУС да Дзьмітрыя Сушкова, інспектара крымінальнага вышуку. Там у Алеся Меха ўзялі тлумачэньні, дзе ён быў 3 ліпеня. Акрамя кандыдата дапыталі ягоных сябраў, таксама ўдзельнікаў выбарчай кампаніі, Яўгена Лук’янчанку, сябру акруговай выбарчай камісіі №12 вылучанага ад ПБНФ, і Алеся Страчука (сябру ініцыятыўнай группы прэтэндэнта ў кандыдаты Алеся Меха).
А 17-30 пасьля паседжаньня акруговай выб камісіі №12 Алесь Мех атрымаў пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў і падпісныя лісты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”