У складзе акруговых камісій - "дэ жа вю"…
У склад Салігорскай гарадской акруговай выбарчай камісіі было ўключана 13 чалавек, 8 з якіх былі вылучаныя ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 4 чалавекі - ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднаньняў, такіх як Ліберальна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", ГА "Беларускі саюз жанчын", 1 чалавек - ад Менскага абласнога выканаўчага камітэта.
Салігорская сельская акруговая выбарчая камісія была таксама сфармаваная з 13 чалавек: 8 прадстаўнікоў камісіі былі вылучаныя ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 2 чалавекі - ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднаньняў (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, РГА "Белая Русь"), 1 чалавек - ад працоўнага калектыва, 2 чалавекі - ад Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскай абласной Рады дэпутатаў.
Склад Слуцкай акруговай выбарчай камісіі выглядае некалькі разнастайней. Так, з 13 сябраў камісіі, 5 чалавек было вылучана ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 6 чалавек - ад палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднаньняў (Камуністычная партыя Беларусі, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рэспубліканскае грамадскае аб'яднаньне ветэранаў, РГА "Белая Русь", ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", ГА "Беларускі саюз жанчын"), 2 чалавекі - ад Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў.
У склад Нясвіжскай акруговай выбарчай камісіі было ўключана 13 чалавек, 9 з якіх былі вылучаныя ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 3 чалавекі - ад палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднаньняў (Аб'яднаная грамадзянская партыя, ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", ГА "Беларускі саюз жанчын"), 1 чалавек - ад Менскага абласнога выканаўчага камітэта.
Варта адзначыць, што ў склад цяперашніх акруговых выбарчых камісій уключаныя асобы, якія ў 2004 году на выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трэцяга скліканьня ўжо з'яўляліся сябрамі аналагічных камісій. У складзе Салігорскай гарадской акруговай выбарчай камісіі такіх асоб пяць, Салігорскай сельскай - тры, Слуцкай - тры і Нясвіжскай таксама тры.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”