Магілёў: Прадстаўнікоў БНФ і ПКБ – меньш за ўсіх ў складзе акруговых камісій
93 чалавекі патрапілі ў склад акруговых выбарчых камісій ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў, 27 чалавек было вылучана ад працоўных калектываў, 12 чалавек ад ГА “БРСМ”, 9 чалавек ад Беларускага грамадскага аб’яднаньня ветэранаў, 7 чалавек ад ГА “Беларускі саюз жанчын”, 7 чалавек ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня “Белая Русь”, 3 чалавекі ад Камуністычнай партыі Беларусі, 3 чалавекі ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, 2 чалавекі ад ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, 2 чалавекі ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, 1 чалавек ад Беларускай аграрнай партыі, 1 чалавек ад Партыі камуністаў Беларускай, 1 чалавек ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і 1 чалавек ад ГА Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.
Нагадаем, што сярод пералічаных грамадскіх аб’яднаньняў і палітычных партый толькі Партыя камуністаў Беларуская і ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляюцца ў апазіцыі да сучаснай улады. Ад кожнай з гэтых структураў у склад акруговых выбарчых камісій патрапіла толькі па аднаму чалавеку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”