Магілёў: Праваабаронца быў вымушаны тлумачыць членам акруговай камісіі “літару закону”
Незалежнаму кандыдату ў дэпутаты Наталлі Зайцавай адмовіліся прадастаўляць інфармацыю аб іньшых зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты. “У сваю акруговую выбарчую камісію №86 я хадзіла неаднаразва – падавала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і забірала пасведчаньні аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы і кожны раз пыталася, хто яшчэ акрамя мяне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты”, – гаворыць Наталля Зайцава.
“Мой рэгістрацыйны нумар ініцыятыўнай групы – тры і я ведаю, - адзначае кандыдат у дэпутаты, - што акрамя мяне ўжо існуюць іньшыя ініцыятыўныя групы. У камісіі мне неаднарозава казалі, што прыйдзе час, і я пра ўсё дазнаюся і адмаўляліся даваць звесткі аб ужо зарэгістраваных ініцыятыўных групах”.
Сітуацыя зьмянілася пасьля таго, як магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель быў вымушаны патлумачыць асновы беларускага заканадаўства членам гэтай камісіі.
“Пасля гэтага, - гаворыць Барыс Бухель, - члены камісіі прадаставілі ўсю інфармацыю, адпаведна якой акрамя ініцыятыўнай групы Наталлі Зайцавай зарэгістраваны ініцыятыўныя групы юрыст-консульта Свабоднага прафсаюза Беларускага Сяргея Фаміна і супрацоўніка Магілёўскага тэлебачання Юрыя Пракапенкі”.
Акрамя гэтага Наталля Зайцава адзначае, што ёй выдалі ўсяго 10 падпісных лістоў для збору подпісаў.
“Такой колькасьці падпісных лістоў вельмі мала, - адзначае спадарыня Зайцава, - і мне прыдзецца за ўласныя сродкі памнажаць іх, хаця тыя людзі, якія займаюцца арганізацыяй выбараў павінны былі гэта ўлічыць”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”