viasna on patreon

Берасьцейшчына: Вылучэньне прэтэндэнтаў у дэпутаты працягваецца

2008 2008-07-25T11:51:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Берасьцейшчыне шляхам збору подпісаў вылучана большасьць кандыдатаў ад кааліцыі АДС. Зарэгістраваныя  ініціатыўныя групы (ня меньш, чым па 10 сябраў у кожнай) выконваючага абавязкі старшыні БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча - ў Берасьцейскай Заходняй выбарчай акрузе № 1, намесьніка старшыні абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазарэнкава - ў Белавежскай выбарчай акрузе № 8,  кіраўніка Берасьцейскай раённай арганізацыі ПКБ Анатоля Новіка – ў Мухавецкай выбарчай акрузе №4, Аляксандра Галькевіча - ў Баранавіцкай Усходняй акрузе № 6,  Яўгена Перца - ў Пінскай гарадской акрузе № 14, Александра Апанасюка - у Столінскай выбарчай акрузе №16.

 

Ад працоўнага калектыву адбылося вылучэньне па Мухавецкай выбарчай акрузе №4 цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў, былога галоўнага ўрача Брэсцкай раённай бальніцы Ніны Федарук. Раніцай 22 ліпеня яна прысутнічала на сходзе працоўнага калектыву Маларыцкай раённай бальніцы. Там жа знаходзіўся начальнік ідэалагічнага аддзела мясцовага райвыканкама Строк. У паліклініцы раённай бальніцы таксама адбыўся сход працоўнага калектыву, дзе выступілі намесьнік начальніка упраўленьня аховы здароў’я аблвыканкаму Мікалай Красоўскі і галоўны ўрач раённай лякарні Анатоль Лаўрукевіч. Анатоль Іванавіч пералічыў заслугі Н.Федарук, засяродзіў увагу выбаршчыкаў на тым, што тая аказвала дапамогу сем’ям, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы (быў прыведзены прыклад па перасадцы пячонкі, пры тым, што на аперацыю, якую зрабілі ў Расіі, зьбіралі ў раёне грошы ўсім светам). Медыкі ў прысутнасьці начальства прагаласавалі за вылучэньне Н.Федарук.

 

22 ліпеня ў акруговую выбарчую камісію Бярозаўскай выбарчай акругі № 9 былі пададзеныя на рэгістрацыю тры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў ПП НС: За №1 Юрась Губарэвіч (ПБНФ), ініцыятыўная група налічвае 24 асобы; За №2 Яўген Казімірчык (дзеючы дэпутат ПП НС), былы начальнік Бярозаўскага міжрайгазу, ініцыятыўная група налічвае 79 асобаў, у асноўным гэта кіраўнікі прадпрыемстваў або іх намесьнікі па ідэалагічнай працы, ці старшыні сельвыканкамаў; За № 3 Яўген Гуц (невядомы ў Бярозаўскім раёне, прадстаўнік нядаўна далучанай у склад выбарчай акругі часткі Пружаншчыны), які працуе ў таварыстве з абмежаванай адказнасьцю “Новая Эліта”, што ў Пружанскім раёне. Ёсьць мяркаваньне, што ягоны ўдзел у выбарах прадыктаваны засьцярогай мясцовай улады, дзеля стварэньня “безшанцавай” альтэрнатывы на выпадак, калі кандыдаты ад АДС здымуць свае кандыдатуры з удзелу ў выбарах.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства