viasna on patreon

Барысаў: Пакуль прэтэндэнт адзін

2008 2008-07-25T11:54:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Сябры ініцыятыўнай групы па вылучэньні сябры партыі БНФ  Сяргея Салаша кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёньня, 24 ліпеня, падалі дакументы на рэгістрацыю ў акруговую выбарчую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63.

 

Па стане на 13.00 гэтая была адзіная ініцыятыўная група, якая зьвярнулася з просьбай аб рэгістрацыі. Мяркуецца, што па гэтай акрузе будзе балатавацца намесьнік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко, якая, магчыма, будзе вылучаная адным з працоўных калектываў.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства