Вілейка: Дзьве ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя з-за “парушэньняў заканадаўства”
24 ліпеня у 14.30 адбылося паседжаньне вілейскай акруговай выбарчай камісіі №64. У камісію былі пададзены 4 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты: Спільнічэнка, Анікеенка, Аўстраленка, Вінаградаў.
На паседжаньні камісіі намесьнік старшыні Шыкаліна - супрацоўнік Мядзельскага райвыканкаму, прывезла заяву ад Аўстраленкі на зьняццё яго кандыдатуры. Таксама Шыкаліна прывезла заяву ад сябра ініцыятыўнай групы Зьміцера Вінаградава спадара Адамовіча з в. Выглавічы. У заяве зазначалася наступнае (цытата): "меня включили без моего ведома". На падставе гэтай заявы група Зьміцера Вінаградава - прадстаўніка АДС, не зарэгістарвалі з-за пярэчаньня выбарчаму заканадаўству. Такім чынам былі зарэгістраваны дзьве ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты - дырэктара ТМА Спільнічэнка (19 чалавек) і дзеючага дэпутата ПП НС Анікеенка (34 чалавека).
Кіраўнік штабу і ініцыятыўнай групы Зьміцера Вінаградава Віталь Ананька сьцявярджае што спадар Адамовіч напісаў гэтую заяву пад ціскам мясцовай вертыкалі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»