viasna on patreon

Магілёў: Супраць незалежнага прэтэндэнта Аляксея Паўлоўскага пачалі выкарыстоўваць чорны піяр

2008 2008-07-28T15:27:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За два дні ініцыятыўная група Аляксея Паўлоўскага сабрала 140 подпісаў, але сам прэтэндэнт у кандыдаты адчувае моцнае супрацьдзеяньне ўладаў у гэтым працэсе.

Падчас збору подпісаў Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з неардынарнай сітуацыяй, якая пазьней паўтарыся шмат разоў. Справа ў тым, што некаторыя жыхары дамоў адмовіліся даваць за яго свае подпісы, матывуючы гэта тым, што дырэктар сярэдняй школы №33 спадар Нікіфарэнка яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі склікаў паседжаньні бацькоў, на якіх паведамляў ім і школьнікам, што спадар Аляксей Паўлоўскі дармаед, два гады нідзе не працаваў і жыў за кошт дзіцячых дапамог і што за яго не варта ні падпісвацца, ні галасаваць.

“З падобным выпадкам, - гаворыць прэтэндэнт у кандыдаты, - я сутыкнуўся і ў раёне сярэдняй школы №26 па вуліцы Будаўнікоў, дзе дырэктар школы спадар Макарчыкаў у канцы навучальнага года разам з настаўніцай рускай мовы пераконваў вучняў старэйшых класаў, каб іх бацькі не падтрымлівалі мяне”.

З гэтай нагоды спадар Паўлоўскі падаваў скаргу ў Пракуратуру, якую падпісала 10 бацькоў школьнікаў, але суд і Пракуратура адмовіліся разглядаць гэтую справу з-за таго, што факты не пацьвердзіліся, бо супрацоўнікі Пракуратуры выклікалі на размову дырэктара школы, які сказаў, што нічога такога не рабіў, а тых, хто быў сьведкам ягоных выказваньняў Пракуратура, чамусьці, выклікаць запамятавала.

“Мне вельмі крыўдна, - гаворыць Аляксей, - бо факт майго беспрацоўя сапраўды меў месца. Але гэта было выклікана маім незаконным звальненьнем з працы. У гэты час я ні ў якім разе не жыў за сацыяльную дапамогу дзяцей. Я выйграў 10 судоў па справе свайго незаконнага звальнення, і будаўнічы трэст №12, месца маёй былой працы, на працягу двух год выплачваў мне грашовую кампенсацыю. Акрамя гэтага ў мяне ёсьць кавалак зямлі, на якім я пастаянна працую”.

Аляксей поўны аптымізма і бачыць у чорным піяры добры знак - ўлада глядзіць на яго з небяспекай, як на патэнцыйнага дэпутата, а здавацца ён не зьбіраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства