На Аршаншчыне вядомыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў
Па Аршанскай-Гарадской акрузе № 26 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра АГП настаўніка Уладзіміра Юржыца і беспартыйнага начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла. Абедзьве групы налічваюць па 50 чалавек.
Па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе № 27 атрымалі пасьведчаньні сябры ініцыятыўных групаў прадстаўніка Партыі БНФ Ганны Леўчанковай (30 чалавек), дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Адашкевіча (50 чалавек) і беспартыйнага часова не працуючага Андрэя Анташкевіча (18 чалавек).
Па Сеньненскай акрузе № 30 прыступіла да збору подпісаў групы сябры ПКБ, рэдактара газеты "Таварыш" Сяргея Вазьняка. Яна налічае 71 чалавекі. Акрамя таго па гэтай акрузе зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы дырэктара прыватнага прадпрыемства з Коханава Аляксандра Куратніка, медсястры Святланы Чорных і пенсіянера з Ліёзненскага раёна Уладзіміра Пятроўскага. Адмоў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не было.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"