Бабруйск: выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу падчас збору подпісаў
Пад час збору подпісаў па Бабруйскай сельскай акрузе, адзін з сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Чыгіра даведаўся ад выбаршчыцы, якім чынам збіраюцца подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты Анатоля Глаза.
-- Адна з выбаршчыц, да якой я звярнуўся з прапановай паставіць подпіс за Аляксандра Чыгіра сказала, што яна ўжо на працы ўсе падпісалася за Анатоля Глаза, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Андрэй Падаляк. -- Аказалася, што ў працоўным калектыве сабралі пашпарты, перапісалі дазеныя, і далі людзям распісацца.
Андрэй Падаляк адзначыў, што жанчына абсалютна нармальна адрэагавала на такі метад збору подпісаў на яе працы, а за незалежнага кандыдата падпісацца адмовілася.
Нажаль, сябра ініцыятыўнай групы не ўдакладніў у жанчыны, дзе менавіта яна працуе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”