viasna on patreon

Праваабаронцу ўчынілі асабісты дагляд на мяжы

2008 2008-07-30T12:56:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Двойчы за дзень на Гродзенскім чыгуначным вакзале асабістаму дагляду падвяргаўся Віктар Сазонаў, гродзенскі грамадска-палітычны актывіст і праваабаронца.

28 ліпеня Віктар Сазонаў накіроўваўся на Беласточчыну па сваіх асабістых справах. Аднак памежнікі на падставе нейкага спісу накіравалі яго назад да супрацоўнікаў мытні з патрабаваннем правесці дагляд. У выніку цягнік затрымалі амаль на 15 хвілін.

Па вяртанні назад гісторыя паўтарылася. Нічога забароненага Віктар Сазонаў ні туды ні назад з сабой не вёз, а сваё затрыманне тлумачыць палітычным пераследам за актыўны ўдзел у бягучай выбарчай кампаніі і за праваабарончую дзейнасць.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Віктар Сазонаў выклікаўся ў мясцовае ўпраўленне КДБ нібыта па справе выбуху ў Мінску 3 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства