МАЛАДАФРОНТАВЕЦ? ЗНАЧЫЦЦА, ВІНАВАТЫ!
29 ліпеня ў Вушачах затрымалі актывістаў мясцовай суполкі Маладога Фронту Артура Дробата і Насту Залатухіну.
Насту забралі проста на вуліцы, Артура ж затрымалі на працы. Міліцыянты спрабавалі высьвятліць, адкуль мінулай ноччу ў Вушачах зьявіліся шматлікія графіці “Жыве Беларусь!”, “Малады Фронт не спыніць!” і інш.
Артура Дробата трымалі ў міліцыі 3 гадзіны, але яму ўдалося давесьці, што да зьяўленьня надпісаў ён дачыненьня ня мае. Хлопца адпусьцілі, ня склаўшы пратаколу.
На 16-гадовую Насту Залатухіну склалі пратакол за псаваньне дзяржаўнай маёмасьці, хаця сваёй віны дзяўчына на прызнала.
Паводле дзяўчыны, у райаддзеле міліцыі супрацоўнікі патрабавалі ад яе прызнаньняў, запалохваючы турэмным зьняволеньнем, арыштам , і ўрэшце заявілі, што яна не паступіць у ВНУ, бо яны сапсуюць ёй біяграфію.