Горкі: Рэгіянальнае СМІ піярыць праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты
У нумары газеты “Ленінскі шлях” за 26 ліпеня 2008 года з’явіўся артыкул прысвечаны выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу пад назвай “Актыўная фаза кампаніі”. У артыкуле распавядаецца пра каляндарны план кампаніі і асобным абзацам вылучаным тлушчым шрыфтам ідзе гутарка пра сустрэчу праўладнага прэтэндэнта ў дэпутаты Таццяну Асмалоўскую, з працоўным калектывам СПК “Аўсянка”, якая адбылася ў мінулы аўторак. У выніку гэтай сустрэчы працоўны калектыў падтрымаў спадарыню Асмалоўскую і вылучыў яе сваім кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў трэцяга склікання па Горацкай выбарчай акрузе №86.
Другі прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты грамадскі актывіст Андрэй Юркоў у артыкуле ўзгаданы выключна, як прэтэндэнт, які таксама зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”