viasna on patreon

Магілёў: зборшчыкаў подпісаў за Ігара Каваленку не пускаюць у інтэрнат

2008 2008-08-01T09:54:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас збору подпісаў за старшыню грамадскага аб’яднання донараў “Кропля жыцця” Ігара Каваленку зборшчыкаў подпісаў не пусцілі ў інтэрнат прадпрыемства “Магатэкс”, якое знаходзіцца ў Магілёве на вуліцы Бялінскага, 48. Як патлумачылі на вахце гэтага інтэрната, існуе адпаведная разнарадка, адпаведна якой збіраць подпісы трэба за іншага прэтэндэнта ў кандыдаты.

“Пасля таго як я прыехаў у гэты інтэрнат, - гаворыць Ігар Каваленка, - і паразмаўляў спачатку з вахцёршай, а потым з загадчыкам інтэрната, маю ініцыятыўную групу ўсё ж такі прапусцілі, але я згубіў час на тое, каб патлумачыць ім выбарчае заканадаўства”.

Зараз прэтэндэнт у кандыдаты Ігар Каваленка рыхтуе скаргу ў Пракуратуру Ленінскага раёна і акруговую выбарчую камісію аб парушэннях Выбарчага кодэксу і стварэнні перашкодаў яго ініцыятыўнай групе падчас збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства