viasna on patreon

Барысаўскі райвыканкам рыхтуе інфармацыйныя сустрэчы падчас правядзеньня выбарчай кампаніі

2008 2008-08-01T15:58:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрв'ю карэспандэнту мясцовага радыё (перадача транслявалася 31 ліпеня і 1 жніўня) намесьнік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко паведаміла, што ў бліжэйшы час адбудуцца інфармацыйныя сустрэчы, на якіх супрацоўнікі райвыканкама распавядуць "аб асноўных тэндэнцыях будучага парламента, як ён працуе, для чаго ён нам патрэбны".

Нагадаем, што напярэдадні выбарчай кампаніі, 19 чэрвеня,  на прадпрыемствах і ў арганізацыях Барысава ўжо прайшоў так званы Дзень інфармаваньня пад назовам "Моцны парламент - аснова палітычнай стабільнасьці, дабрабыту і прагрэсу грамадзтва", падчас якога слухачам распавядалі аб так званых дасягненьнях дзеючых дэпутатаў.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства