viasna on patreon

Брэсцкая вобласць -- адзіная, дзе зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы

2008 2008-08-04T14:15:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая вобласць стала адзінай у Беларусі, дзе не была адхіленая рэгістрацыя ніводнай ініцыятыўнай групы, што падалі заявы на рэгістрацыю ў 16 акруговых каміссіях.

Па выніках рэгістрацыі па Брэстчыне зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп па вылучэнні прэтэндэнтаў на кандыдацкія месцы. У тым ліку 34 - у падтрымку беспартыйных і 15 - у падтрымку сябраў партый, з іх 14 - ад кааліцыі АДС. Расклад выглядае так: БНФ - 5 груп, ПКБ - 4, БСДП (Грамада) - 3 і АГП - 2 ініцыятыўныя групы.

Зараз ідзе вылучэнне ў сябры участковых каміссій. У Брэсцкай вобласці будзе працаваць 982 такія камісіі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства