viasna on patreon

Магілёў: Дзяржаўная газета піярыць праўладнага прэтэндэнта

2008 2008-08-04T14:17:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай абласной газеце “Магілёўская праўда” за №65-66 за 1 жніўня 2008 года з’явіўся артыкул “Иди сам, помоги другим, и дано тебе будет!”. Артыкул – гэта інтэрвью са старшынёй абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Уладзімірам Васіленкам. Трэба адзначыць, што вышэйзгаданы спадар ужо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па выбарчай акрузе №84.

У артыкуле распавядаецца пра дасягненні арганізацыі за апошнія часы, у тым ліку звяртаецца ўвага на тое, што ветэраны вайны ў Афганістане адстаялі права на ільготны праезд, дамагліся прыняцця абласной праграмы на 2006-2010 гг. па падтрымцы ветэранаў вайны ў Афганістане і г.д.  

Спадар Васіленка на сённяшні дзень з’яўляецца дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў. Ён таксама лаўрэат спецыяльнай прэміі аблвыканкама “Чалавек года” і, па ўсім відаць, разглядаецца як праўладны прэтэндэнт у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.

Трэба таксама адзначыць, што ў склад акруговай выбарчай камісіі акругі №84 уваходзіць і прадстаўнік ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Пынцікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства