Менск: Прымусовы збор подпісаў на прадпрыемстве
https://spring96.org./be/news/23251
2008
2008-08-04T14:36:30+0300
2008-08-04T14:36:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікаў НПА "Інтэграл" прымушаюць прыходзіць на працу з пашпартамі і ставіць свае подпісы ў падтрымку намесьніка генеральнага дырэктара прадпрыемства спадара Казлова.
"Падчас збору подпісаў па кватэрах пра гэты факт прымусу за адзін толькі вечар я пачуў дзесьці ад 5-6 выбаршчыкаў 97-ай Кастрычніцкай акругі. Пры гэтым людзі кажуць, што іх папярэджваюць пра тое, што падпісвацца за іншых прэтэндэнтаў яны ўжо не маюць права", - паведаміў Сяргей Карповіч, сябра ініцыятыўнай группы Віктара Івашкевіча.
Нагадаем, што Аляксей Казлоў зарэгістраваў ініцыятыўную групу і мае намер вылучацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты па 97-ай выбарчай акрузе шляхам збору подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”