Полацк: Планы па ідэалагічным забеспячэнні
Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў Полацка загадана забяспечыць праядзенне шэрагу мерапрыемстваў па ідэалагічнаму забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І калі такія пункты планаў, як вывучэнне выбарчага заканадаўства ці падрыхтоўка даведачна-метадычных матэрыялаў па правядзенні выбараў можна толькі вітаць, то шэраг іншых пунктаў выклікаюць пэўныя пытанні.
Так, кандыдатуры для высоўвання ў сябры ўчастковых выбарчых камісій прапануецца шукаць найперш сярод сяброў організацыі “Белая Русь”, актывістаў афіцыйнага прафсаюза і БРСМ. Ды і на абавязковыя інфармацыйныя дні, што будуць праводзіцца ва ўсіх працоўных калектывах у жніўні-верасні пад назвай “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – важны этап умацавання беларускай дэмакратыі” наўрад ці запросяць выступоўцаў з рознымі пунктамі гледжання.
Пытанні выклікаюць і такія пункты плану, як аператыўнае разгляданне зваротаў грамадзян (а не перад выбарамі іх можна разглядаць неаператыўна?), своечасовая выплата заробку (аказваецца, не паўсюль у нас заробкі выплачваюцца ў час?).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”