viasna on patreon

Полацк: “Абяцалі, што можна будзе збіраць подпісы ў рабочы час…”

2008 2008-08-04T14:41:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з сяброў ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Пятра Южыка, які вылучаецца па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, распавёў у прыватнай размове пра спосаб стварэння дадзенай ініцыятыўнай групы.

- На спецыяльны сход запрасілі людзей, якія працуюць у розных бюджэтных арганізацыях. Сход вяла намеснік старшыні гарадскога савета дэпутатаў Галіна Пятроўна Муравей. Прапанавалі запісацца ў ініцыятыўную групу, намякалі на прэміяванне, на тое, што подпісы можна будзе збіраць у рабочы час. Людзі запісаліся, бо не запішашся – атрымаеш вымову на месцы працы за што іншае, прычыны заўсёды знойдуць пры жаданні. На другой сустрэчы пры выдачы пасведчанняў сябра ініцыятыўнай групы гаворка ішла ўжо па-іншаму. Было сказана, што запіс у ініцыятыўную групу – наш свабодны выбар, ніякіх прэмій за гэта не дадуць, подпісы можна збіраць выключна ў непрацоўны час і абавязалі кожнага сябра сабраць па 120 подпісаў. Людзі незадаволеныя, нікому не хочацца гэтым займацца, а што паробіш…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства