Магілёў: Фінансавая міліцыя турбуе не толькі прэтэндэнтаў у кандыдаты, але і чальцоў іх сем’яў
На днях позвы ў фінансавую міліцыю атрымалі прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты Юры Новікаў, Уладзімір Новікаў, Аляксандр Ірхо, Ігар Кавленка і Мікалай Расюк.
Юры Новікаў адмовіўся ісьці ў фінансавую міліцыю з нагоды таго, што ў позве яго выклікалі ў якасьці сведкі, а па тэлефоне сказалі, каб ён прыйшоў і атрымаў бланкі для запаўненьня дэклярацыі.
“Пакуль не прышлюць матываванага запыта, - гаворыць Юры Новікаў, - чаму я павінен гэта рабіць? Я ў органы фінансавых раследваньняў КДК ісьці не зьбіраюся”.
“Учора позвы прыйсьці ў фінансавую міліцыю атрымалі таксама чальцы маёй сям’і – маці, сястра і брат,” - гаворыць Ігар Каваленка.
Атрымала позву і маці старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыіі Уладзіміра Шанцава, якой 89 год.
У органах фінанансавых расследваньняў КДК патрабуюць ад актывістаў і чальцоў іх сем’яў прадаставіць дэклярацыі аб прыбытках за апошнія тры гады.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”