Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ “піяраць” прэтэндэнтаў з вертыкалі
Яшчэ няма дазволу на агітацыю за таго ці іньшага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, а дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўжо актыўна распавядаюць пра людзей, якіх у дэпутаты рухае вертыкаль.
Сярод такіх публікацый і вялікі артыкул пра генеральнага дырэктара Баранавіцкага ААТ “Гарант-Сервіс” С.Пішч у брэсцкай абласной газеце “Заря” (№ 85 ад 2.08.2008) “Два юбилея Светланы Пищ”. Менавіта яе ініцыятыўная група зарэгістраваная ў акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай Усходняй акругі № 6. Вядома, чалавек, які скончыў сёлета Акадэмію пры Прэзідэнце РБ, а ў 30 год (яшчэ ў 1996 годзе) стаў генеральным дырэктарам прадпрыемства, заслугоўвае ўвагі і пашаны. Але чаму “Заря” не распавядае пра іньшых кандыдатаў, якія праходзяць па гэтай жа выбарчай акрузе?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”