Баранавічы: Невядомы жыхар праз газету дзякуе праўладнаму кандыдату
Чарговы матэрыял пра дэпутата-генерала Ваньковіча, які зноў зьбіраецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ, надрукавала дзяржаўная баранавіцкая газета “Наш край” у нумары 91 за 05.08.2008г. На гэты раз з водгукам аб рабоце дэпутата Анатоля Ваньковіча выступае жыхар горада, які падпісаўся “Дзьмітрый Міхайлавіч”.
Чалавек прыйшоў да яго з пяцьцю ашчаднымі кніжкамі (дзве бацьковыя і тры свае) і папрасіў дапамагчы вярнуць уклады, як гэта было паабяцана некалі першымі асобамі дзяржавы. Грошы жыхару горада патрэбны былі на лекаваньне ў Ізраілі. Дапамагчы вярнуць грошы Ваньковіч ня змог. Але ўладкаваў хворага на лекаваньне ў анкадыспансер у Бараўляны, за што выбаршчык яму і дзякуе.
Пра неверагодныя скідкі на прадукцыю ААТ “Гарызонт” раптам аб’явіла праз СМІ і баранавіцкае ААТ “Гарызонт-Сервіс”, генеральны дырэктар якога Святлана Пішч таксама ідзе ў дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”