Ціск узмацняецца, збор подпісаў працягваецца
Сабрана тысяча подпісаў за вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец па 17-ай Віцебскай-Горкаўскай акрузе. Аднак пачас збору подпісаў давялося сустрэцца са шматлікімі цяжкасьцямі: пачынаючы ад ціску на сябраў ініцыятыўнай групы Тацьцяны Севярынец, закончваючы пагрозамі і запалохваньнем выбаршчакаў, што падпісваюцца за кандыдатаў ад апазіцыі.
Тацьцяна Севярынец сутыкнулася з фактам таго, што ініцыятыўная група старшыні гарсавету Генадзя Грыцкевіча падчас збору подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам ў дэпутаты “апрацоўвае” жыхароў акругі гаворачы, што тыя ня маюць права падпісацца за вылучэньне іншага кандыдата, калі ўжо падпісаліся за аднаго.
Акрамя гэтага, даводзілася сустракаць людзей, якія падтрымліваюць кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў, аднак падпісацца адмовіліся, таму шо на працы ім пагражалі звальненнем ў выпадку, калі яны паставяць свой подпіс за апазіцыянера.
Нагадаем, што шляхам пагрозаў і ціску на сябраў ініцыятыўныўнай групы Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец ўлады заміналі ёй зарэгістравацца і распачаць збор подпісаў за вывлучэньне каныдатам ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №11.