Барысаў: Памочнік дэпутата садзейнічае збору подпісаў падчас працы
https://spring96.org./be/news/23388
2008
2008-08-07T14:59:32+0300
2008-08-07T14:59:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў Ігар Леднік, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты рэдактара недзяржаўнай газеты "Барысаўскія навіны" Анатоля Букаса па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63, шмат барысаўчан адмаўляецца ставіць свае подпісы ў падтрымку незалежнага журналіста, аргументуючы тым, што "ужо падпісаліся на працы за Гумінскага".
Часцей за ўсё гэта можна пачуць ад працаўнікоў "140-га рамонтнага заводу", дзе намеснікам дырэктара па ідэалогіі працуе Уладзімір Васільеў, афіцыйны памочнікдзеючага дэпутата Віктара Гумінскага і кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго (ужо ў трэці раз) кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"