viasna on patreon

Ці могуць сябры выбарчых камісій карыстацца ноутбукамі?

2008 2008-08-07T15:03:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра Ясенінскай аруговай выбарчай камісіі №100 актывіст Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч накіраваў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў запыт адносна забароны карыстання партатыўнымі кампутарамі падчас працы камісіі.

- Такое пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што падчас працы ў акруговай выбарчай камісіі (падчас паседжанняў і дзяжурстваў) старшынёй камісіі Таццянай Краўчанка была ўведзена забарона на карыстанне сябрамі камісіі партатыўнымі кампутарамі (ноўтбук), - паведаміў Юрась Меляшкевіч.

У запыце актывіст просіць даць адказ на пытанне: “Якімі артыкуламі Выбарчага кодэкса, пастановамі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў альбо іншымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь абмяжоўваецца выкарыстанне сябрамі камісіі вышэй згаданых тэхнічных сродкаў”.

“Калі падобная забарона існуе, прашу адказаць мне на пытанне, ці распаўсюджваецца яна на іншыя партатыўныя тэхнічныя сродкі, якія забяспечваюць аналагічныя тэхнічныя магчымасці для ўвядзення, захавання і перадачы інфармацыі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тым ліку і сябрамі выбарчых камісій (мабільныя тэлефоны, камунікатары, мінікампутары, i-phone і іншае)”, - гаворыцца ў запыце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства