Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу Зміцера Вінаградава
6 жніўня з 11.00 да 12.00 у Вярхоўным Судзе РБ адбылася паседжанне, на якім разглядалася абскарджванне дзеянняў Вілейскай акруговай камісіі №64 і Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ. Скаргадаўцы - дзевяць чалавек са спісу незарэгістраванай ініцыятыўнай групы Зміцера Вінаградава - кіраўніка Мінскай абласной арганізацыі БНФ з Мядзельшчыны. Яны абскарджвалі рашэнне не рэгістраваць ініцыятыўную групу прэтындэнта ў кандыдаты сп. Вінаградава.
У 16.30 суд выдаў пастанову - рашэнні Вілейскай акруговай камісіі і цэнтарвыбаркаму пакінуць у сіле.
Паралельна ідзе разгляд факта перашкодаў з боку супрацоўнікаў мядзельскага ДАІ, якія 24 ліпеня затрымалі З. Винаградава і пратрымалі некалькі гадзін у пастарунку, не даўшы магчымасьці падаць новы сьпіс ініцыятыўнай групы. 7 жніўня Зьміцера Вінаградава паклікалі ў Мядзельскі РАУС даць тлумачэнні наконт яго заявы, у 16.00.
Зараз, калі яго пазбавілі магчымасьці удзельнічаць у выбарах як кандэдата ў дэптутаты, Зьміцер Вінаградаў будзе вылучацца ва ўчастковую камісію, дзе будзе займацца назіраннем за выбарамі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»