Мазыр: За вылучэнне аднаго з сябраў камісіі сходу працоўнага калектыву не праводзілася
Пасля апублікавання складу акруговых выбарчых камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 выявілася, што за аднаго з сябраў гэтай камісіі Івана Раманавіча Навіцкага (намесніка дырэктара па ідэялогіі ААТ “Беларускабель”), вылучанага ад працоўнага калектыву гэтага прадпрыемства, сходу працоўнага калектыву ці канференцыі не праводзілася.
21.07.08 сябра аргкамітэта БХД Павал Наздра, які таксама вылучаўся ў склад гэтай камісіі шляхам збору подпісаў (падпісалася больш за 140 чалавек), звярнуўся да пракурора Гомельскай вобласці, каб у парадку пракурорскага нагляду праверыць законнасць вылучэння І.Р. Навіцкага у склад акруговай камісіі. Гомельская пракуратура накіравала ліст у Мазырскую міжрайпракуратуру для разгляду, аб чым паведаміла П. Наздра. 07.08. 2008, калі прайшло больш за 10 дзён (тэрмін разгляду па ВК 10 дзён) Павал Наздра атрымаў адказ – справа накіравана на разгляд старшыні Гомельскага аблвыканкама Якабсону … (у орган, які утвараў камісію).
Павал Наздра збіраецца абскарджваць бюракратызм і валакіту Гомельскай пракуратуры Генеральнаму пракурору Республікі Беларусь і ЦВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”