viasna on patreon

Шчучын: раёнка ўжо назвала “дастойную” абрання ў парламент

2008 2008-08-10T00:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Непрыхаваную агітацыю за прэтэндэнта ў кандыдата, намесніцу старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Марыю Бірукову змясціла шчучынская раённая газета “Дзянніца”. У нумары ад 5 жніўня на першай паласе выдання змешчаны артыкул аўтарства галоўнага рэдактара з яскравым загалоўкам “У парламенце павінны быць дастойныя!”. Ніжэй змешчаны фотаздымак Марыі Біруковай і разгорнутая інфармацыя пра яе вылучэнне двума працоўнымі калектывамі Шчучынскага раёну – медработнікаў цэнтральнай раённай бальніцы і ААТ “Васілішкі”. Газетны матэрыял ўтрымлівае відавочныя элементы датэрміновай агітацыі за прэтэндэнта ў кандыдаты. Да ўсяго “высокае прадстаўніцтва” ў паездцы суправаджаў старшыня акруговай камісіі па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 Іван Сакалоўскі.“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства