viasna on patreon

У Мінску праходзіць з'езд Партыі камуністаў Беларускай

2008 2008-08-10T00:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, на з'ездзе будуць абмяркоўвацца тры пытанні. "Першае — аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад партыі. Другое — аб платформе партыі на будучых выбарах. Трэцяе — аб вылучэнні назіральнікам у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў члена Цэнтральнага камітэта ПКБ Алены Скрыган", — сказаў С.Вазняк.

Паводле яго слоў, партыя плануе вылучыць кандыдатамі ў дэпутаты 11 чалавек. "Усяго ў нас, згодна са спісам Аб'яднаных дэмакратычных сіл, павінна быць 18 кандыдатаў у дэпутаты. Астатнія сем чалавек вырашылі вылучацца шляхам збору подпісаў", — сказаў С.Вазняк.

Адзін з дэлегатаў з'езда Дзмітрый Яненка заявіў, што ніякіх сенсацый на з'ездзе не чакаецца. "Платформа партыі была распрацавана ўжо даўно і апублікавана ў партыйнай газеце "Товарищ", а таксама на інтэрнет-сайце газеты і сайце партыі. Па платформе партыі на выбарах прайшла дыскусія, так што я чакаю, што калі нейкія папраўкі будуць, дык толькі касметычныя", — сказаў Д.Яненка.

Паводле яго слоў, з'езд праходзіць выключна як тэхнічны, а не як справаздачна-выбарны, і ніякіх кардынальных перастановак у партыі не адбудзецца, паведамляе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства