viasna on patreon

Гомельскія СМІ працягваюць "прасоўваць" кандыдатаў ад улады

2008 2008-08-11T13:31:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўная рэгіянальная газета "Гомельскія ведамасці" публікуе інтэрв'ю з прадстаўнікамі ўлады, прэтэндуючымі на крэсла ў Авальнай зале. У суботнім нумары за 9 жніўня ў рубрыцы "Гутарка начыстую" цэлая паласа прысвечаная Аляксандру Шацько - цяперашняму дэпутату па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36. Вядома, што Аляксандр Віктаравіч мае намер балатавацца ў Парламент па гэтай акрузе другі раз.

 

З артыкула чытач можа даведацца, што А. Шацько прафесійна працаваў у Пастаяннай камісіі па культуры, адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, што мае новыя ідэі па рэфармаванні сістэмы адукацыі. Газета паслядоўна выкладае палітычную пазіцыю А. Шацько: "Саюзная дзяржава - гэта гарантыя стабільнасці Беларусі. <…> Стаўленне да нашай краіны як добрасумленнаму партнёру ўжо нічым не падарваць нашым ворагам. <…> Нашаму грамадству патрэбна стабільнасць. Цяпер не час "перацягваць коўдру" (аб будучых кандыдатах - рэд.), а час працаваць дзеля шчаслівага заўтра".

 

А. Шацько стаў чацвёртым прэтэндэнтам на дэпутацтва, якога "ГВ" ганаравала публікацыяй асобасна-арыентаванага інтэрв'ю. Яго папярэднікамі былі Ларыса Кузняцова (34-я акруга), Аляксандр Шаўко (33-я акруга) і Таццяна Филімончык (35-я акруга).

 

Па логіцы газеты, чакаецца яшчэ 2 "спецвыпуску", якія паспеюць выйсці як раз да рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты - 16-га і 23-га жніўня.

 

Верагодна, дзяржаўная газета "Гомельскія ведамасці" ажыццяўляе, парушаючы заканадаўства аб выбарах, план па "рэпрэзентацыі" гамяльчанам праўладных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат-2008.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства