Гомель: Дэмсілы Гомельшчыны вылучылі 214 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вобласці
У Гомельскай вобласці створана больш за 1100 участкаў для галасавання. АДС "закрываюць" каля 20% участкаў, вядома, пры ўмове ўключэння ўсіх дэмакратычных прэтэндэнтаў.
- У цэлым гэта даволі прафесійныя і паважаныя людзі, - прэзентуе прэтэндэнтаў Уладзімір Сякерка, сябра гомельскага абласнога штаба АДС. - Сярод іх больш за 70% маюць вопыт працы ў выбарчых камісіях рознага ўзроўня, а астатнія актыўна ўдзельнічалі ў выбарчых кампаніях.
Ва ўчастковыя камісіі накіроўваліся прадстаўнікі АДС праз партыйнае вылучэнне: ПКБ (88), АГП (62), БНФ (12), а таксама шляхам збору подпісаў грамадзянаў - 52 чалавека.
Нагадаем, што Гомельскія АДС прынялі рэзалюцыю не ўдзельнічаць у выбарах, калі ва ўчастковыя камісіі не будуць уключаныя ўсе прадстаўнікі дэмсілаў і не будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ўсе вылучэнцы АДС.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"