Ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД
https://spring96.org./be/news/23577
2008
2008-08-12T15:00:56+0300
2008-08-12T15:00:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
12 жніўня ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Выканкама СНД, групы доўгатэрміновых назіральнікаў "будуць мабільнымі, не прывязанымі да аднаго горада". На сёння ў складзе місіі назіральнікаў ад СНД у Цэнтрвыбаркаме Беларусі акрэдытаваны 30 чалавек. Плануецца, што ў місіі будуць працаваць 35 доўгатэрміновых і 300 кароткатэрміновых назіральнікаў. Па выніках назірання місія падрыхтуе заяву аб выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі.
З заўвагамі па ходу выбарчай кампаніі можна звяртацца ў мінскі штаб місіі па тэлефоне 222-34-14, паведамляе БелаПАН.