Андрэя Левінава звольнілі з працы
Сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў. У гэты ж самы дзень быў выдадзены загад і Левінава звольнілі з міліцыі.
Больш таго, капітану Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнага справы. Прычына пагроз відавочная - ва ўчастковым Левінаве бачаць рэальнага суперніка кандыдату ад улады, цяперашняму дэпутату Палаты Сяргею Сямашка.
Адзначым, што узбуджэнне крымінальнай справы (нават калі суда не будзе) дае акруговай камісіі магчымасць адмовіць капітану Левінаву ў рэгістрацыі кандыдатам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”