viasna on patreon

Баранавічы: акруговая камісія не ўгледзела датэрміновай агітацыі за Ваньковіча

2008 2008-08-12T22:55:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой запыт ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 А.Русенчыка. 

У сваім запыце да старшыні камісіі К.Пятровіч выказваў занепакоенасць тым, што ў Баранавічах парушаецца ў час перадвыбарчае кампаніі Выбарчы кодэкс РБ. Заяўляльнік акцэнтаваў увагу на тым, што агітацыя за таго ці іншага грамадзяніна дазваляецца пасля таго, як ён зарэгістраваны кандыдатам, а ў падтрымку дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў А.Ваньковіча, які збіраецца балатавацца ў другі раз, ужо надрукавана ў мясцовай дзяржаўнай газеце “Наш край” некалькі артыкулаў (за 26.07.08 і 31.07.08), у выніку чаго парушаныя артыкулы 46 і 74 Выбарчага кодэкса РБ.  К.Пятровіч палічыў публікацыі ў “НК” пачаткам перадвыбарчай агітацыі і ў сувязі з гэтым запатрабаваў даць прававую адзнаку ўказаным фактам і забяспечыць роўныя ўмовы перадвыбарчай дзейнасці ўсім асобам, якія вылучаюцца кандыдатамі. 

У адказе А.Русенчыка Карнею Пятровічу робіцца спасылка на Закон РБ “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” і ўвага акцэнтуецца на тым, што журналісты маюць права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, а цэнзура СМІ не дапускаецца. Старшыня камісіі лічыць, што газета “Наш край” не парушыла Выбарчага кодэкса і надрукавала матэрыялы, якія агітацыйнымі не лічацца. 

У той жа час дзяржаўнае выданне пакуль не надрукавала ні аднаго матэрыяла пра людзей, якія збіраюцца ў дэпутаты, прадстаўляючы грамадскія рухі і партыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства