viasna on patreon

ЗАЯВА ЗЬЕЗДУ ПАРТЫІ БНФ Пра кампанію выбараў у Палату Прадстаўнікоў 2008 г.

2008 2008-08-10T22:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зьезд Партыі БНФ выказвае пратэст супраць кампаніі палітычнага перасьледу і незаконых затрыманьняў сябраў Партыі БНФ Юрася Карэтнікава, Антона Койпіша, Ілі Богдана, а таксама іншых дэмакратычных актывістаў, якія былі затрыманыя па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбухаў падчас сьвяточных мерапрыемстваў у Менску 03.07.2008 г.;

- канстатуе, што нематываваныя ператрусы, затрыманьні ў якасьці падазраваных, допыты і запалохваньні зьяўляюцца нормай паводзінаў ў дачыненьні да дэмакратычных, у першую чаргу нацыянальных, сілаў з боку ўлады;

- зьвяртае ўвагу, што дзяржаўныя СМІ працягваюць весьці няспынную кампанію дыскрэдытацыі дэмакратычных актывістаў;

- адзначае, што ў сытуацыі рэпрэсіяў, наяўнасьці палітычных вязьняў правядзеньне свабодных і празрыстых выбараў робіцца абсалютна немагчымым;

- лічыць, што непразрыстае фармаваньне акруговых камісіяў, нежаданьне ўключыць у іх склад большасьці вылучаных прадстаўнікоў АДС і абсалютнай бальшыні вылучаных Соймам прадстаўнікоў Партыі БНФ, звальненьне з працы Аляксандра Меха (зь беспрэцэдэнтным шантажом яго з боку КДБ) і Леаніда Аўтухова, аўральная мабілізацыя ў войска Віталя Каратыша, цынічная адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Вінаградава, сьведчаць пра выразнае нежаданьне ўладаў правесьці мінімальна празрыстыя і дэмакратычныя выбары, якія б набліжалі Беларусь да міжнародных стандартаў.

У сытуацыі, што склалася, Партыя БНФ патрабуе:

1. Аб’ектыўнага расьледаваньня злачынства, зьдзейсьненага 03.07.2008 г.

2. Спыненьня дыскрэдытацыі дэмакратычных актывістаў празь дзяржаўныя СМІ.

3. Правядзеньня роўных, свабодных і справядлівых выбараў, спыненьня ціску з боку сілавых структураў і дзяржаўных органаў на ўдзельнікаў выбарчыга працэсу.

Партыя БНФ заяўляе, што яна можа спыніць свой удзел у несправядлівай і непразрыстай кампаніі “парляманцкіх выбараў” і шырока паінфармуе пра гэта беларускую і сусьветную грамадзкасьць, у выпадку калі:

- будуць засьведчаныя новыя факты дыскрымінацыі або ўціску на кандыдатаў-сяброў Партыі БНФ;

- на акругах, дзе балятуюцца сябры Партыі БНФ, у склад участковых камісіяў не будуць уключаныя прадстаўнікі Партыі БНФ або іншых партыяў, што ўваходзяць у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства