Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата
https://spring96.org./be/news/23614
2008
2008-08-11T23:10:00+0300
2008-08-11T23:10:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адзіны кандыдатад ад сьпісу АДС па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 Віталь Каратыш быў адпушчаны з войска на тры дні для таго, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю як кандыдата. Віталя адпусьцілі ў нядзелю. Два дні ён зьбіраў подпісы, а сёньня зьбіраецца падаваць дакумэнты.
"Зараз маю 1500 подпісаў, - кажа Віталь Каратыш, - сёньня буду іх падаваць. Калі буду зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, то паводле заканадаўста мушу быць адпушчаны з войска на час правядзеньня агітацыі".