viasna on patreon

Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца

2008 2008-08-11T23:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад адным са студэнтаў кіраўніцтвам ВНУ выбар быў пастаўлены літаральна так: ці камісія – ці навучанне.

Супрацоўнік шарыкападшыпнікавага заводу за вылучэнне сваёй кандыдатуры ў  камісію быў пазбаўлены прэміі (350 тыс.), пры гэтым кіраўніцтва заводу таксама  адкрыта заявіла пра сапраўдную матывацыю гэтага пазбаўлення. Больш за тое, супрацоўнік быў накіраваны збіраць подпісы за праўладнага прэтэндэнта ў кандыдаты, у ініцыятыўную групу якога рабочых (у тым ліку і яго) запісвалі без асаблівага жадання і ўзгаднення.

Юры Карэтнікаў накіраваў скаргу ў акруговую камісію, дзе выклаў факты ціску на сябраў сваёй ініцыятыўнай групы і вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі па сваёй акрузе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства