viasna on patreon

Барысаў: газетны матэрыял пра незалежнага прэтэндэнта акруговая камісія лічыць датэрміновай агітацыяй

2008 2008-08-12T23:55:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У недзяржаўнай газеце «Борисовские новости» за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Леднік. Таццяна Стасава папярэдзіла, што акруговая камісія накіруе ліст у Назіральную раду па выкананні выбарчага заканадаўства ў сродках масавай інфармацыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па яе меркаванні, інтэрв'ю з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты, апублікаванае ў «Борисовских новостях» уяўляе сабою датэрміновую агітацыю.

Між тым, у тэксце інтэрв'ю не было заклікаў галасаваць за Анатоля Букаса. У той жа час у газеце «Единство», чыім заснавальнікам з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, было апублікавана ўжо некалькі матэрыялаў, у якіх утрымліваліся прамыя заклікі галасаваць за дзеючага дэпутата Віктара Гуминского.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства