viasna on patreon

У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца

2008 2008-08-12T14:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На актывіста Салігорскай філіі Маладога Фронту Ільлю Шылу заведзена праверка па факце зьбіцьця супрацоўніка міліцыі падчас маладафронтаўскай акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня.

Дакуманты ўжо перададзены ў пракуратуру. Аднак цяжка ўявіць, як 15-гадовы Ільля, закаваны ў наручнікі, мог супраціўляцца міліцыянтам.

Нагадаем, Ільля Шыла быў адным з затрыманых у панядзелак падчас акцыі ў падтрымку Грузіі. На хлопца склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Пратакол будзе разглядацца ў камісіі па справах непаўнагадовых у Салігорску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства