Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
Як стала вядома Еўрарадыё, мінская ДАІ не выплаціла кампенсацыі ніводнаму пацярпеламу па справе аб “жывым шчыце”. 11 жніўня мінуў тэрмін, калі даішнікі маглі зрабіць гэта добраахвотна, аднак грошы — 25 мільёнаў — людзям так і не пералічылі. Пра гэта распавёў Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, што была пашкоджана больш за іншыя аўтамабілі “жывога шчыта”.
“Напрыканцы тыдня я павінен пазваніць судоваму выканаўцу Маскоўскага раёна, і яна ўжо скажа дакладна: ці ўсё ж выплаціць ДАІ гэтыя грошы добраахвотна, ці давядзецца звяртацца ў суд”.
Юрый Пашкевіч таксама адзначыў, што грошы за пашкоджаныя аўтамабілі не вярнула і страхавая кампанія.
“Яны мне сказалі, што ў аўторак-сераду перададуць усе дакументы сваім юрыстам. Іх юрысты яшчэ будуць толькі выносіць вердыкт: выплачваць або не выплачваць, або чакаць суда з Менцюком”.
Калі пацярпелым давядзецца чакаць суда над віноўнікам аварыі Раманам Менцюком, то выплата страхоўкі можа расцягнуцца больш, чым на год: віноўнік аварыі цяпер знаходзіцца ў Расіі, дзе вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю ў Беларусь.