Гарадзеншчына: аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій
На Гарадзеншчыне аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.
Прыкладам, штаб прэтэндэнта ў кандыдаты па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе Сяргея Антусевіча (партыя БНФ) вылучаў у склад участковых камісій 8 чалавек, штаб Вадзіма Саранчукова (партыя БНФ) па Гродзенскай - Занёманскай акрузе – 5 чалавек. А па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 дэмакратычнымі партыямі і рухамі, пераважна штабам прэтэндэнта ад Маладога Фронту Дзмітрыя Кухлея – ажно 16 чалавек. Найбольш жа прадстаўнікоў па адной акрузе вылучыла партыя АГП па Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе, дзе збіраецца балатавацца Яраслаў Раманчук – ажно 30 чалавек. Аднак, ніхто з вылучэнцаў дэмакратычных партый так і не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”