Гарадзеншчына: выбарчы працэс праходзіць у рэжыме сакрэтнасці
https://spring96.org./be/news/23693
2008
2008-08-14T15:04:25+0300
2008-08-14T15:04:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Гарадзеншчыне пакуль невядомыя дакладныя склады ўсіх участковых камісій. Гэдак, па сельскіх акругах іх поўныя спісы з’явяцца толькі ў суботніх раённых газетах. Але ўжо можна сцвярджаць, што іх фармаваньне адбылося абсалютна келейна. Па-сутнасьці сур’ёзнага разгляду заяваў ва участковыя камісіі і не было, бо большасць паседжанняў выканкамаўскіх структураў адбылася ў экспрэс-рэжыме ў панядзелак зранку.
Незалежныя назіральнікі так і не здолелі патрапіць на паседжанні адміністрацый выканкамаў, якія праходзілі за зачыненымі дзвярамі.“Правабаронцы за свабодныя выбары”