viasna on patreon

Жлобінская і Рагачоўская акругі: ва ўчастковых камісіях – адзін прадстаўнік апазіцыі

2008 2008-08-14T22:53:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад участковых выбарчых камісій не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. У суседняй Рагачоўскай акрузе толькі ў адну з участковых камісій патрапіў прадстаўнік апазіцыі.

13 жніўня адбыліся паседжанні выканаўчых камітэтаў Жлобінскага і Рагачоўскага раёнаў (Гомельская вобласць). На іх утвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Як паведаміў сябра Рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віктар Раманішка (г. Светлагорск), ў Жлобінскай выбарчай акрузе ва ўчастковыя камісіі былі вылучаны 22 прадстаўнікі АДС. 16 з іх вылучаліся ад Партыі камуністаў Беларускай, 5 – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 1 – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Нікога з іх раённы выканаўчы камітэт у склад камісій не ўключыў (старшыня выканкама – Леанід Апанасюк). Жлобінская выбарчая акруга № 40 ахоплівае Жлобінскі раён за выключэннем Луцкага, Пірэвіцкага і Стараруднянскага сельскіх Саветаў.

У Рагачоўскай выбарчай акрузе, па словах В. Раманішкі, ва ўчастковыя камісіі былі вылучаны 13 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл: 10 – ад Партыі камуністаў Беларускай, 1 – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 2 – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. З усіх гэтых кандыдатур толькі адна – Фёкла Паўлюкова ад камуністаў – прайшла ва ўчастковую камісію ў в. Гадзілавічы (цэнтр сельсавета). Іншых прастаўнікоў апазіцыі райвыканкам у камісіі не ўзяў (старшыня выканкама – Віктар Банчук). Рагачоўская выбарчая акруга № 45 ўключае ў сябе Кармянскі і Рагачоўскі раёны. "Праваабаронцы за  свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства