Ваўкавыск. Назіральнікам адмаўляюць у інфармацыі
https://spring96.org./be/news/23730
2008
2008-08-14T22:57:16+0300
2008-08-14T22:57:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральніку з Ваўкавыску Віталю Гуляку, зарэгістраванаму ў акруговай камісіі па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48, адмовіліся паказаць спісы складу ўчастковых выбарчых камісій. Прадстаўнікі камісіі спаслаліся на тое, што поўныя склады ўчастковых камісій будуць надрукаваны ў мясцовай раённай газеце, якая выйдзе ў суботу.
Віталь Гуляк лічыць адмову абмежаваннем правоў назіральнікаў. Гэта тым больш дзіўна, што дэмакратычныя сілы Ваўкавыску не бяруць аніякага ўдзелу ў выбарчай кампаніі і не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у камісіі."Праваабаронцы за свабодныя выбары"