С.Скрабец здымаецца з выбараў і заклікае іншых
Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец сёньня заявіў, што спыняе свой удзел у выбарчай гонцы.
“Склад новага парлямэнту зацьверджаны Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ год таму,-- гаворыцца ў заяве спадара Скрабца. -- У Лідзкай выбарчай акрузе, дзе я зноў зьбіраўся сёлета балятавацца, дэпутат ужо прызначаны. Гэта – Тамара Клябан – кіраўніца ўпраўленьня эканомікі Лідзкага райвыканкаму”.
Сяргей Скрабец паведамляе, што на ягоную ініцыятыўную групу быў вельмі моцны ціск, супраць двух чалавек узбудзілі крымінальныя справы.
“У гэтых умовах я не магу змагацца за дэпутацкі мандат і здымаю сваю кандыдатуру з перадвыбарчага шоў, якое робіць Аляксандар Лукашэнка,-- адзначаецца ў заяве. -- Я заклікаю усіх, хто сутыкнуўся з бязьмежжам выканаўчай улады, узяць з мяне прыклад».