Ціск на актывістаў працягваецца
Працягваецца ціск на грамадскую актывістку са Смаргоні Ірыну Вештарт, якая збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Пабітыя вокны і размаляваныя фарбай дзьверы кватэры – далёка не поўны спіс правакацый, якія мэтанакіравана ажыццяўляюць невядомыя ў дачыненні да Ірыны Вештарт і яе сям’і.
Амаль кожны дзень Ірына Вештарт атрымлівае ананімныя лісты , у якіх ёй прапаноўваецца не выстаўляць сваю кандыдатуру на будучых парляменцкіх выбарах. На беларускім сэкс-партале “Інтым-байнэт” з’явілася ананімная інфармацыя пра тое, што яна і сябры яе ініцыятыўнай групы аказваюць сэкс-паслугі ўсім жадаючым. Ірына Вештарт не выключае, што да правакацыйных дзеянняў супраць яе маюць дачыненне прадстаўнікі ўлады і спецслужбаў.НА яе думку гэта з’яўляецца сведчаннем таго, у якой краіне мы жывем.