Віцебскі губернатар і 17 кіраўнікоў выканкамаў вымушана сыдуць у адпачынак
Губернатар Віцебскай вобласці, а таксама 17 кіраўнікоў раённых і гарадскіх выканкамаў вымушаны сысці ў адпачынак на час выбарчай гонкі. Усе яны збіраюцца стаць кандыдатамі ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Згодна з законам, у адпачынак яны пойдуць з моманту іх рэгістрацыі кандыдатамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
“Усе кандыдаты: ці то губернатар, ці то мэр, акрамя аднаго — старшыні Палаты прадстаўнікоў — у абавязковым парадку павінны сысці ў адпачынак. Таму яны, як кажуць, адхіляюцца ад непасрэднага кіравання выканкамам”.
Усе справы на час кампаніі кіраўнікі перадаюць сваім намеснікам.
Даведка Еўрарадыё:
Свае ініцыятыўныя групы зарэгістравалі:
Абласныя выканкамы:
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка, яго намеснік Пётр Южык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Марыя Бірукова.
Раённыя:
Старшыня Чашніцкага райвыканкама Афім Міхалевіч, старшыня Пастаўскага райвыканкама Эдуард Казура, старшыня Гомельскага райвыканкама Уладзімір Маёраў, старшыня Ельскага райвыканкама Сяргей Канопліч, старшыня Зэльвенскага райвыканкама Леанід Эльяшэвіч, намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Валянціна Лузіна, старшыня Слонімскага райвыканкама Мечыслаў Касцюк, старшыня Старадарожскага выканкама Васіль Усік, старшыня Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Разганаў, старшыня Клічаўскага райвыканкама Сяргей Крыжэвіч, старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Іваноў.
Гарадскія:
Старшыня гомельскага гарвыканкама Аляксандр Бяляеў
Гарсаветы:
Старшыня Віцебскага гарсавета Генадзь Грыцкевіч.