Баранавічы: Прэтэндэнты ў кандыдаты высвятляюць адносіны на старонках газеты
Адказ дзеючаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Сергіенка, які спрабаваў праз прэсу абразіць Аляксандра Галькевіча (ён вылучае сваю кандыдатуру па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6), Аляксандр даў праз газету “Інтэкс-прэс” (№ 33 за 14.08.2008г.). Нагадаем, што ў гэтым жа выданні за 31 жніўня (№ 31) Сергіенка выказаўся пра А.Галькевіча так: “Саша в третий раз идёт на выборы. А что он сделал в период между выборами, чтобы заявить о себе...” На гэта сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра ПКБ, доктар, майстар спорту па боксу А.Галькевіч адказвае праз газету так: “На мой взгляд, главным для вас были не интересы избравших вас людей, а отношение к вам вышестоящих начальников. Это, по-моему, и есть главный порок нашего парламента… Все восемь лет твоего сидения в парламенте я работал врачом скорой помощи, активно занимался общественной и политической деятельностью, писал книги…». А Галькевіч у артыкуле дадае, што ўлада ўсіх узроўняў павінна быць падкантрольнай народу.“Праваабаронцы за свабодныя выбары”