viasna on patreon

Незалежны кандыдат у дэпутаты Алесь Рубчэня: «Не жадаю ўдзельнічаць у брудных гульнях уладаў»

2008 2008-08-15T02:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідуальны прадпрымальнік Алесь Рубчэня здымае сваю кандыдату з «выбараў» і заклікае дэмакратычных актывістаў ня ўдзельнічаць у выбарчым фарсе.

Прадпрымальнік з Гомелю ішоў на «выбары» як незалежны кандыдат і сабраў у сваю падтрымку 1,5 тысячы подпісаў. Тым ня менш, сёння заявіў у намеры зняцца з «выбараў».

«Не жадаю ўдзельнічаць у брудных гульнях уладаў. Фальсыфікацыя вынікаў “выбараў” відавочная. Ад апазыцыі ва ўчасткавыя выбарчыя камісыі патрапілі выключна адзінкі. Зразумела, што да іхняга меркавання ніхто прыслухвацца ня будзе. Мне таксама зразумела, што ад прыватнага бізнэсу ў «парламент» ніхто не патрапіць, і ён як прымаў, так і будзе прымаць законы, што знішчаюць індывідуальных прадпрымальнікаў. Маёй дачцы 16 год, з іх 14 яна пражыла пры Лукашэнку. Сёння ў яе няма прышласці. А мне бы хацелася, каб нашыя дзеці мелі перспектывы. Праз кішэнны «парламент» я гэтага дамагчыся не змагу. Відавочна, што ён будзе гэткім сама ціхмяным, як і сённяшні», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Алесь Рубчэня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства